У Гомелі за наркотыкі затрымана школьніца



У Гомелі школьніца затрымана і змешчана ў СІЗА за распаўсюджванне псіхатропаў.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, на дадзены момант вучаніцы адной са школ Гомеля 2002 года нараджэння прад’яўлена абвінавачанне па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (збыт наркатычных, псіхатропных рэчываў). Частка 3 артыкула 328 КК прадугледжвае пакаранне ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мерай стрымання для школьніцы абрана змяшчэнне пад варту.

У аддзеле інфармацыі ўдакладнілі, што дзяўчына працавала на адну з інтэрнэт-крамаў, якая займалася распаўсюджваннем псіхатропных рэчываў. Яна рабіла „закладкі”.

Разам са школьніцай па крымінальнай справе праходзіць яшчэ адзін фігурант — жыхар Гомеля 2001 года нараджэння. Яму таксама прад’яўлена абвінавачанне.