У Гомелі загінуў двухгадовы хлопчык, які ўдыхнуў балонік



У Гомелі загінуў хлопчык двух з паловай гадоў, які ўдыхнуў балонік.

Падрабязнасці здарэння БелаПАН распавёў старшы памочнік пракурора Гомеля Уладзімір Токараўскі. Паводле яго слоў, у шматдзетнай сям’і старэйшая дзяўчынка, 11 гадоў, спрабавала надзьмуць балонік, у яе гэта не атрымалася. Балонік выхапіла чатырохгадовая сястра і пабегла ў ванную, каб наліць у яго вады. Маці забрала шарык, сказаўшы, што не трэба наліваць у яго ваду. У гэты момант шарык схапіў двухгадовы хлопчык, уцёк у спальню і пачаў скакаць на ложку. Падчас скачку, на ўдыху ён праглынуў балонік. Маці спрабавала дапамагчы дзіцяці, выклікалі хуткую дапамогу, але выратаваць малога не ўдалося.

У сям’і выхоўваецца трое дзяцей, бацькі чакаюць чацвёртага.