Гомельцы стварылі петыцыю, каб дазволілі сустрэчу са Святланай Алексіевіч



Гомельцы збіраюць подпісы пад петыцыяй з просьбай арганізаваць сустрэчу са Святланай Алексіевіч у абласной бібліятэцы. Кіраўніцтва бібліятэкі першапачаткова дало згоду на правядзенне мерапрыемства. Аднак праз некалькі дзён у памяшканні адмовіла.

Пра гэта распавёў старшыня мясцовай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатоль Бароўскі, які дамаўляўся з бібліятэкай.

– Яны ж баяцца, а раптам Алексіевіч нешта такое скажа пра ўладу і Лукашэнку, што не ўкладваецца ў рамкі гэтай улады. Таму, напэўна, першае тут – гэта асцярожнасць. Навошта нам лішні клопат? Няхай яна расказвае пра сябе і сваю творчасць у іншых месцах.

Петыцыю размясціла гомельская філія Таварыства беларускай мовы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель