У Google Play з’явілася гульня па матывах пратэстаў у Беларусі
У Google Play з’явілася гульня «Крэпкі арэшак». Гэта аркада, дзе трэба ўцякаць ад ворагаў і збіраць бульбу. У гульні заўважаны персанажы, падобныя да супрацоўнікаў сілавых структураў, аўтазак, «работнікі ЖКГ» і нават таракан, паведаміў dev.by.
У апісанні, стваральнікі гульні пішуць:
– У адзін неверагодны дзень усё памяняецца. Мы развернемся і пабяжым за супернікамі, а не наадварот. Але ці хопіць сіл і зацятасці дайсці да пераможнага дня? Будзьце смелымі, мужнымі і мудрымі, усё ў вашых руках! Па шляху вы будзеце адкрываць новых, падобных да знаёмых вам, герояў. Яны змагаліся за нас, зараз прыйшоў час нам пазмагацца за іх! Вам будзе трапляцца бульбачка, зьбірайце яе, бо вы сапраўды ведаеце, што з ёй рабіць!
І не забывайце, вы – неверагодныя!
Фота: dev.by
