У Грузіі адбыўся землятрус магнітудай 5,1 бала



У Грузіі адбыўся землятрус магнітудай 5,1 бала.

Землятрус зафіксавалі ў Кахеціі – гэта Усходняя Грузія. Эпіцэнтр знаходзіўся непадалёку ад горада Сігнахі, ўзорнага турыстычнага мястэчка, адноўленага за часамі прэзідэнцтва Міхаіла Саакашвілі. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 22:25 па мясцовым часе і моцна адчуваліся ў тым ліку ў Тбілісі. Аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паведамляецца.