У інтэрнэце з’явілася база для пошуку продкаў



База для пошуку продкаў змяшчае 300 тысяч прозвішчаў, 47 тысяч паселішчаў. На афіцыйным сайце “Архівы Беларусі” з’явілася пошукавая сістэма “Дапаможнік”.

Яна дапамагае шукаць продкаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Праз “Дапаможнік” можна высветліць, у якіх населеных пунктах у канцы XIX — першай палове XX стагоддзя жылі людзі з пэўнымі прозвішчамі. Асноўнай крыніцай паслужылі спісы, надрукаваныя ў гісторыка-дакументальных хроніках гарадоў і раёнаў Беларусі серыі “Памяць”.

Спісы загінулых габрэяў не апрацоўваліся, бо яны ёсць на сайце Yad Vashem. Усе прозвішчы пададзеныя ў беларускай арфаграфіі.