У Італіі павышаюцца выдаткі на імігрантаў



Калі летась урад краіны выдаткаваў на мігрантаў 3 мільярды 600 мільёнаў еўра, дык сёлета італьянскі бюджэт на мігрантаў вымушана вырас да 4 мільярдаў 200 мільёнаў.

Такія лічбы назваў міністр фінансаў італіі П’ер Карла Падаан. Вялікая частка гэтай сумы пойдзе на ўладкаванне месцаў побыту мігрантаў і іх утрыманне там.

Калі колькасць мігрантаў павялічыцца, выдаткі на іх з італьянскага бюджэту на наступны год могуць перавысіць 4,5 мільярды еўра.

Сёлета да Італіі прыбылі больш за 93 тысячы мігрантаў, чакаецца, што да снежня іх колькасць вырасце да двухсот тысяч.

Італьянскі ўрад тэрмінова думае над тым, што рабіць у гэтай няпростай сітуацыі.