У Іўі затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі, якога пазбавілі звання з-за палітычных поглядаў



20 жніўня ў Іўі (Гарадзенская вобласць) затрыманы Пётр Будзько — былы падпалкоўнік міліцыі, якога пазбавілі звання праз палітычныя погляды.

Мужчыну затрымалі на працоўным месцы: там, дома і на лецішчы праведзеныя вобшукі, вынятая тэхніка. Меркавана, зараз ён знаходзіцца ў гарадзенскім КДБ.

Ён адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. У снежні 2020 года Будзько адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

«Пасля падзей у Менску зразумеў, што ў краіне не стала Закона. Апанавала крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад улад і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту, прыцягнення вінаватых да адказнасці», — распавядаў Пётр Будзько ў інтэрв’ю «Народнай волі» ў лютым 2021 года.

spring96.org