У Івейскім раёне скралі надмагільныя крыжы



Больш за 70 крыжоў скралі з могілак у Івейскім раёне. Прапажу крыжоў заўважылі жыхары вёскі Залейкі, піша «СБ Беларусь Сегодня». Пацярпелі пахаванні з 80-90-х гадоў, менавіта ў тыя часы пачалі ўсталёўваць металічныя крыжы. Цяпер гэтыя крыжы зніклі. Могілкі размешчаны ў бязлюдным месцы, у лесе, непадалёк ад трасы Менск-Гародня. Па факце крадзяжу пачата крымінальная справа, праводзіцца следства.

Фота spb-mitrofan-society.org

[manual_related_posts]