У Ізраілі адбылася акцыя салідарнасці з беларусамі



17 ліпеня ў Тэль-Авіве адбылася чарговая акцыя салідарнасці ізраільцян з Беларуссю.

У гэты раз акцыя салідарнасці адбылася ў традыцыйным месцы масавых ізраільскіх акцый – на плошчы Цароў Ізраіля (плошчы Рабіна) у Тэль-Авіве.

Удзельнікі акцыі стварылі ланцуг салідарнасці з тымі, хто паўстаў супраць дыктатуры народа.

У акцыі прыняло ўдзел каля 100 чалавек. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты «97%», «Свабоду Беларусі!», «Свабоду палітвязням!». Гучалі лозунгі: «Жыве Беларусь!», «Выпускай!», «Свабоду палітвязням!». Лозунгі за свабоду Беларусі вельмі цікавілі ізраільскіх мінакоў.

Акрамя лозунгаў, спявалі песні «Тры чарапахі», «Грай», «Муры». Скончылася акцыя сумесным фота.

Наступная акцыя плануецца 27 ліпеня ў Ашдодзе, ля помніка Янкі Купалы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Барыса Балтэ

[manual_related_posts]