У Калінкавічах затрымалі актывіста Аляксандра Елісеева
5 месяцаў таму
У Калінкавічах затрымалі Аляксандра Елісеева. Раніцай 19 лютага да сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Елісеева дахаты прыехаў кіраўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка. Ён сказаў, што супраць Аляксандра распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні і яму трэба праехаць у РАУС, – піша “Палеская Вясна”. Артыкул невядомы. Актывіст з РАУС так і не выйшаў.
17 лютага Елісееў удзельнічаў у “дыялогавай пляцоўцы” аб рэферэндуме, якая праводзілася ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі.
[manual_related_posts]