У Калінкавіцкім раёне загінуў 79-гадовы кіроўца квадрацыкла



Прыблізна ў 8.00 20 чэрвеня ў Калінкавіцкім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца квадрацыкла.

Фота ДАІ

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка, 34-гадовы кіроўца на „Фольксвагене” ехаў па аўтадарозе ў напрамку Калінкавіч і здзейсніў сутыкненне са спадарожным квадрацыклам пад кіраваннем 79-гадовага мужчыны, жыхара вёскі Пеніца. Пасля сутыкнення пенсіянер з’ехаў у кювет, перакуліўся і ад атрыманых траўмаў памёр.

Таксама 20 чэрвеня ў Калінкавіцкім раёне прыкладна ў 17.40 39-гадовы вадзіцель аўтамабіля „Урал”, рухаючыся ад вёскі Гародзічы ў бок вёскі Булаўкі, на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет, перакуліўся і сутыкнуўся з дрэвам. Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

belapan.by