У калоніях увялі інфармацыйную блакаду



Ад моманту нападу Расеі на Украіну пачаліся праблемы з ліставаннем у пінчукоў-палітвязняў, якія з’яўляюцца фігурантамі „пінскай справы”.

Сябры і сваякі паведамляюць, што ўвесь гэты час няма аніякіх звестак з няволі. „Адбываецца блакаванне абмену інфармацыяй”, – адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

– Перапіска перакрылася канчаткова з пачаткам вайсковых дзеянняў. Я так мяркую, што тут больш баяцца больш таго, што мы будзем інфармаваць і магчыма выклічам нейкі пратэсны рух унутры калоніі. Таму можна казаць пра поўную блакаду перапіскі. Дайшлі да нас весткі пра тое, што людзі, якія нам пішуць з калоніі, ім вяртаюць назад акты пра знішчэнне карэспандэнцыі.

На сённяшні дзень па гучнай „Пінскай справе” ужо асуджана 26 пінчукоў на тэрміны ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення за ўдзел у стыхійным мітынгу ўвечары 9-га жніўня 2020 года пад будынкам Пінскага гарадскога выканкаму. Пераслед і затрыманні па гэтай справе працягваюцца.

Беларускае Радыё Рацыя