У КПЧ ААН зарэгістраваны зварот актывіста з Баранавіч



У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот актывіста руху „За свабоду” з Баранавіч  Юрыя Казакевіча аб парушэнні яго права на мірныя сходы, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

У звароце адзначалася, што 14 снежня 2016 года пастановай суддзі Свіслацкага раёна Гарадзенскай вобласці Казакевіч быў пакараны штрафам у 10 базавых велічынь  за  (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Актывіст прымаў удзел у акцыі памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы і вёсцы Якушоўка Свіслацкага раёна. Не пагадзіўшыся з пастановай суда першай інстанцыі, Казакевіч абскардзіў яе ў Гарадзенскім абласным судзе, яго скарга была пакінута без задавальнення.

„З моманту рэгістрацыі пройдзе яшчэ нямала часу да прыняцця рашэння, але Юрый Казакевіч спадзяецца, што праўда будзе за ім і ён здолее даказаць, што быў пакараны судом незаконна”, — адзначаюць праваабаронцы.