У Курапатах ушанавалі ахвяраў сталінскага генацыду
Год таму
У Курапатах адбылася акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага генацыду. Пра тыя страшныя часы ўзгадвае ўдзельніца мерапрыемства Мая Сташэўская, дачка дзяржаўнага дзеяча БССР Аляксандра Сташэўскага, расстралянага ў 1938 годзе:
– Нашымі суседзямі былі Галадзед і Чарвякоў. Мы жылі ў тым доме, дзе жыў увесь урад. Сталін хацеў знішчыць усіх сумленных людзей, якія кіравалі нашай краінай. Галадзед сам выкінуўся з вакна. Чарвякоў застрэліўся. Мы тады з’ехалі ў Гомель, тата відаць такім чынам ратаваўся.
Такія акцыі памяці ў Курапатах праходзяць кожны месяц 29 чысла. Мерапрыемства было арганізаванае сябрамі Руху Салідарнасці „Разам”.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя