У Хойніцкім раёне ў вагончыку згарэў рабочы



У Хойніцкім раёне ў металічным вагончыку згарэў мужчына.

Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, узгаранне ў лесе непадалёк ад вёскі Дубровіца здарылася 18 чэрвеня. Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку адбывалася гарэнне металічнага вагончыка для рабочых і ляснога подсцілу блізу яго.

Падчас тушэння пажару пад згарэлымі будаўнічымі канструкцыямі вагончыка быў знойдзены труп мужчыны 1958 года нараджэння, рабочага Васілевіцкага лесапункта ААТ „Гомельдрэў”.

Агнём вагончык знішчаны. Прычына пажару высвятляецца. Праверку праводзіць Хойніцкі раённы аддзел следчага камітэта.

belapan.by