„Белы молат” заявіў, што іх лідар знайшоўся



Нацыяналістычная арганізацыя „Белы молат” заяўляе, што іх каардынатар Уладзіслаў Гаранін ужо на волі.

Адзначаецца, што ён „выйшаў на свабоду і жывы”, а за выкраданнем „стаіць СБУ”, паведамляе „Українська правда”.

Кіраўніка радыкальнай супольнасці „Белы молат” Уладзіслава Гараніна захапілі ўвечары 20 лютага ў Кіеве, пра гэта паведамілі ў самой арганізацыі на старонцы ў сацсетцы Вконтакте.

„На перасячэнні вуліц Васількоўская і Стэльмаха на Гараніна здзейснілі напад, заламалі і заштурхалі ў машыну (чорны джып з нумарамі 238-20 ЕН). Відавочцы сцвярджаюць, што захопнікі душылі Гараніна і крычалі пры тым „Стаяць, СБУ!”. Машына паехала па вуліцы Стэльмаха ў кірунку галасееўскага лесу. Зараз месцазнаходжанне Гараніна невядомае. Яго жонка паведаміла, што Гаранін выехаў на абарону дыпломнай працы, а праз некаторы час знаёмыя відавочцы паведамілі ёй пра тое, што ўбачылі”.

„Белы молат” – адна з арганізацый, якая заснавала „Правы сектар”, але вясной 2014 году адкалолася ад яго.

Беларускае Радыё Рацыя