У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі



Акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх актывістаў, якая прайшла 26 сакавіка ў Кіеве каля Амбасады Рэспублікі Беларусь, сабрала каля 100 удзельнікаў.

Пра гэта паведаміў Укрінфарм.

„Мы падтрымліваем патрабаванні беларускіх калегаў аб спыненні пераследу ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Мы звяртаемся да АБСЕ адносна перанясення сесіі Парламенцкай Асамблеі, якая павінна адбыцца ў Мінску ў ліпені”, – заяўляюць удзельнікі.

Сярод пратэстоўцаў – прадстаўнікі Amnesty International, Цэнтра грамадзянскіх свабод і іншых арганізацый.