У кіроўцаў змогуць забіраць правы за гудок на акцыі
У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях узмацнілі пакаранні для аўтамабілістаў за падтрымку пратэстоўцаў і блакаванне вуліц, піша Onliner. З’явіўся новы артыкул «Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў карыстання гукавымі сігналамі ў месцы правядзення масавага мерапрыемства». Максімальная кара — штраф 290 рублёў і пазбаўленне правоў на год.
Увялі яшчэ адзін артыкул — за блакаванне дарог у месцы правядзення масавага мерапрыемства. Максімальная кара — штраф 1450 рублёў і пазбаўленне правоў на 2 гады.
Фота: kniaz.by
