У кнігарнях бракуе беларускамоўных календароў



У кнігарнях Менску з’явіўся беларускамоўны каляндар “Родны край. 2015” накладам 4,5 тысячы асобнікаў. У мінулыя гады менавіта беларускамоўная версія не даходзіла ды глыбінкі.

Хоць адрыўны каляндар – гэта, як ва ўступе зазначаюць выдаўцы з унітарнага прадпрыемства выдавецтва “Беларусь”, маленькая энцыклапедыя на кожны дзень.

Каляндар у Менску набыў лідскі краязнаўца Уладзімір Круцікаў:

– Чаму няма беларускіх календароў? Чаму нашу мову дыскрымінуюць? Мала іх было, там штук дзесяць. Зноў пытанне, чаму наша дзяржаўнае выдавецтва не можа даць у лідскія крамы, каб яны сваю прадукцыю выставілі на продаж. У мінулым годзе я пісаў скаргу, бо былі адныя расейскія календары, беларускіх не было. З’яўленне “Роднага краю” мы толькі вітаем.

Тым часам, як цвердзяць аўтары каляндара, падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. То бок, пакупнікі могуць набыць апошнія асобнікі. Калі не ўдасца, то адпраўляць лісты ў падтрымку дадатковага накладу выдання ў Міністэрства інфармацыі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя