У кнізе „Беларуская нацыянальная ідэя” суд знайшоў інструкцыі па выбухоўцы



Міліцыя, а следам за ёю і суд знайшлі „інструкцыі па выбуховай справе” ў кнізе „Беларуская нацыянальная ідэя”. На гэтай падставе чалавек, які выслаў кнігу поштай за мяжу Беларусі ў якасці падарунка, быў пакараны.

Кніга змяшчае 85 інтэрв’ю выбітных беларусаў на тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці і пошуку нацыянальнай ідэі. Яна складзеная па матывах размоў у праграме „Ідэя Х”, якая выходзіць на Еўрарадыё. Натуральна, ніякіх інструкцыяў па выбуховай справе, „якія можна выкарыстоўваць у планаванні і здзяйсненні тэрарыстычных актаў шляхам падрыву грамадзянскіх і (ці) вайсковых аб’ектаў”, там няма адзначаюць у рэдакцыі.