У Кобрыне „Белнафтахім” прадаваў неякасную салярку



У канцы снежня кобрынская аўтазапраўка „Белнафтахім” № 47, размешчаная каля нафтабазы, прадавала неякасную салярку, кажа грамадскі актывіст Алесь Мех, які меў няшчасце заправіцца шкодным для аўтамабіля айчынным палівам:

– Пасля гэтага машына стала вельмі дрэнна завадзіцца, прайшло некалькі дзён, машына ўвогуле перастала завадзіцца. Толькі што з фільтра я з дапамогай шпрыца зліў вось такую вадкасць – гэта салярка “Белнафтахім”, вось за гэта ў нас бяруць грошы.

Трэба адзначыць, што пры дрэннай якасці салярка мае амаль самы высокі кошт сярод іншых відаў паліва. Літр саляркі каштуе каля 12 000 рублёў.

Алесь Мех накіраваў вадкасць на экспертызу, а на аўтазапраўках „Белнафтахіма” больш не запраўляецца.

DSC_0503

Беларускае Радыё Рацыя