У Кобрыне міліцыянты затрымалі чатырох актывістаў



Без тлумачэння прычын 6-га лютага міліцыянтамі затрыманыя і пасаджаныя ў ізалятар часовага ўтрымання чацвёра актыўных жыхароў горада, кажа іх знаёмы Аляксандр Краўчук:

– У горадзе Кобрыне адбыліся арышты невінаватых, законапаслухмяных грамадзян Беларусі: Юльяны Лукашук, Дзмітрыя Дамасевіча, Аляксандра Мандры і Вольгі Трус. У Юльяны Лукашук засталося дома трое дзяцей. Дзмітрый Дамасевіч хворы на дыябет. У Кобрынскім ІЧУ ўмовы ў гэтыя маразы жахлівыя, перадачы супрацоўнікі міліцыі не прынялі.

Паводле яго словаў, людзі затрыманыя перад Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю.

У Белаазёрску таксама затрыманы трое актывістаў. Іх будуць судзіць 8-га лютага.

 Дзмітрый Дамасевіч

Юльяна Лукашук

Вольга Трус

Аляксандр Мандра

Беларускае Радыё Рацыя