У Кобрыне новы пацярпелы за каментар у інтэрнэце



У Кобрыне новы пацярпелы за каментар у інтэрнэце пад здымкам кіраўніка гарадзенскага ДАІ Аляксандра Вайцешкі. Вайцешка пазбавіў правоў чалавека за сігнал салідарнасці ў 2020 годзе.

Суддзя Кобрынскага суда Таццяна Каберская асудзіла Андрэя Якубовіча на два гады дамашняй хіміі па крымінальным артыкуле 369 – абраза прадстаўніка ўлады, кажа прысутны на судзе Аляксандр Краўчук:

– Ён проста напісаў нейкае нецэнзурнае слова. Там, па-мойму, намеснік начальніка ДАІ Гарадзенскай вобласці. Той і на суд не з’явіўся і ніякіх матэрыяльных кампенсацый не заяўляў.

Паводле Аляксандра Краўчука, такія расправы за каментары ў інтэрнэце робяцца з намерам запужвання людзей:

– Людзей спрабуюць запужаць, каб яны не лезлі нікуды. А калі раптам у краіне пачнецца нейкая заварушка, каб іх можна было недзе хутка прэвентыўна сабраць, арыштаваць, штосьці такое.

Андрэй Якубовіч не першы асуджаны ў Кобрыне за каментар у інтэрнэце пад здымкам міліцыянта. Але, здаецца, першы ў Беларусі, на кім міліцыянт не стаў “зарабляць”.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя