У Кобрыні судзяць міліцыянта за перавышэнне службовых паўнамоцтваў



У Кобрыньскім судзе павінен быць вынесены прысуд мясцоваму міліцыянту Сяргею Куляшову. Яго судзяць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў у дачыненні да жыхара вёскі Бярозна Анатоля Глыцюка.

У пачатку працэса з абаронным словам выступіў начальнік міліцыі Уладзімір Сцепанюк, які на паседжанне ў знак салідарнасці прывёў сорак міліцыянтаў.

– Лічу, што Куляшоў правамерна ўжыў фізічную сілу і спецыяльныя сродкі. Высокі суд, вы судзіце не ўчастковага інспектара міліцыі, не супрацоўніка Кобрыньскага РАУС. Вы судзіце ўсю сістэму органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Начальнік аддзела міліцыі Уладзімір Сцепанюк за дзень да суда наведаў пацярпелага Анатоля Глыцюка. Папрасіў, каб той дараваў Куляшову і аб’явіў, што на дэпазід суда будзе пакладзена 3000 рублёў, якія яму выдадуць, калі выканае яго просьбу.

Распавядае Анатоль Глыцюк:

– Сцепанюк прасіў, каб я прабачыў, каб было пакаранне ўмоўнае. Начальнік міліцыі пацвердзіў, што Куляшоў ужо не будзе працаваць у міліцыі. Мне сказалі, што грашовая кампенсацыя табе будзе.

У судзе начальнік Кобрыньскага РАУС прынёс прабачэнні пацярпеламу Анатолю Глыцюку, нягледзячы на адсутнасць, па яго словах, складу злачынства ў дзеяннях кобрыньскага міліцыянта Куляшова. Суд працягнецца 13 чэрвеня.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя