У Кобрыньскім раёне судзілі даярку нібыта за паклёп і абразу



Маёр міліцыі ў адстаўцы –  юрыст “Гарадзец-Агра” Анатоль Джыга прымірыўся ў судзе Кобрыньскага раёна з даяркай гэтай гаспадаркі Вольгай Сышчаніца.

Ён звярнуўся ў міліцыю са скаргай пасля паказа відэа ў інтэрнэце пад назвай “Начальнік п’е, даяркі дуюць”. Дзе Вольга назвала падстрыжанага пад нуль Джыгу лысым.

На Вольгу Сышчаніца была заведзена адміністрацыйная справа за абразу. Хаця галоўная думка на відэа была пра бязмежжа ў гаспадарцы.

Кажа Вольга Сышчаніца:

– У нас вельмі шмат праблем. Мы паілі малаком экстра цялят. Нам за гэта не плацілі. І я падняла пытанне. Патэлефанавала людзям. Сяргей і Дзмітрый зрабілі рэпартаж. І цяпер мяне выклікалі ў суд за паклёп і абразу.

Прысутныя на судзе ў падтрымку Вольгі Сушчаніцы лічаць, што справа закруцілася зусім па іншай прычыне.

Кажа грамадскі актывіст Аляксандр Мех:

– Хутчэй за ўсё гэты канфлікт, які разгарэўся ў „Гарадзец-Агра”, звязаны з тым, што яны проста вырашылі яе нейкім чынам выжыць з гэтага Гарадца, каб яна не падымала свой голас, каб яна не адстойвала свае правы.

– Ідзе размова пра крадзеж малака. Можа не пра крадзеж, а пра нейкія злоўжыванні, але пра гэта ніхто не кажа.

Паводле Аляксандра Меха, ў 2011 годзе маёр Анатоль Джыга затрымаў яго ў паліклініцы за размову з людзьмі ў чарзе пра эканоміку. Завёз у аддзел і выклікаў КДБ.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя