У Кобрыньскім раёне выратавалі ад агню царкву XVIII стагоддзя



У нядзелю, 10 сакавіка, у 12.45 ў Кобрынскі РАНС паступіла паведамленне пра пажар у будынку царквы ў вёсцы Лелікава.

Свята-Дзімітраўская царква в. Лелікава – драўляны будынак XVIII стагоддзя, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што з-пад даху ідзе дым, дзверы адчынены, настаяцель знаходзіцца на вуліцы. Са слоў настаяцеля, ён прыбыў да месца пажару пасля званка мясцовых жыхароў, трапіць у будынак не ўдалося з-за шчыльнага дыму і высокай тэмпературы.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 кв.м, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

brest.mchs.gov.by