У крамах 70-75% тавараў будуць беларускімі



У 2016 годзе долю айчынных тавараў у рознічным тавараабароце Беларусі плануюць павялічыць да 70-75%. Гэта ўключана ў комплекс мер па рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016 годзе, які зацверджаны сумеснай пастановай Саўміна і Нацбанка № 28/2 ад 18 студзеня 2016 года, піша БелТА.

У гэтым годзе імпартных тавараў на прылаўках крам павінна стаць менш, а беларускіх тавараў – больш. Паводле інфармацыі Белстата, у студзені – верасні мінулага года доля айчынных тавараў у розніцы складала 69,8%. З іх прадукты харчавання – 82,5%, а нехарчовыя тавары – 52%. Акрамя таго, зацверджаны комплекс мер прадугледжвае ўдасканаленне інстытута падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай, прыцягненне суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці да будаўніцтва і функцыянавання інфраструктурных аб’ектаў, актывізацыю працы па мадэлі дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

[manual_related_posts]