У крамах з’явяцца аўтаматы для збору пластыкавых бутэлек



У беларускіх крамах зʼявяцца аўтаматы для збору пластыкавых бутэлек – новаўвядзенне анансавалі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў. Праўда калі менавіта гэта адбудзецца – не ўдакладнілі. Але вядома, што з красавіка павысіцца плата для вытворцаў – за збор адкідаў пластыку, паведамляе Белсат.

Прааналізаваўшы рынак посуду ў месцах грамадскага харчавання, улады зацвердзілі план для зніжэння ўжывання экалагічна небяспечнага матэрыялу. Дакумент прадугледжвае забарону выкарыстання і продажу некаторага аднаразовага пластыкавага посуду і стварэнне абʼектаў для сартавання смецця. Гэта мае істотна зменшыць ужыванне пластыку ў штодзённым ужытку.

Летась Беларусь прыняла дырэктыву аб паэтапным зніжэнні выкарыстання поліэтыленавай упакоўкі:

«Адмена пластыкавага посуду – гэта вельмі правільнае экалагічнае рашэнне, гэта трэба было зрабіць даўно. Бо часта такое бывае, што посуд не прызначаны для гарачых тэмператураў, яго выкарыстоўваюць людзі, калі робяць нейкія шашлыкі, бяруць з сабой на пікнікі. І ён, натуральна, выпарвае з сябе шкодныя рэчывы», – кажа экалагічная актывістка Таццяна Сівачэнка.

Сёння Беларусь перапрацоўвае каля 12% пластыкавых адкідаў. Развітыя краіны свету могуць пахваліцца куды большым вынікам. Гэтак, у Швецыі ўтылізуецца 99 % побытавых адкідаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: recyclemag.ru

  • https://exorank.com SEO Services

    Awesome post! Keep up the great work! 🙂