У Курапатах замежныя дыпламаты ўсклалі кветкі



Месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Менску ў сераду, 6 лістапада, наведалі прадстаўнікі замежных дыппрадстаўніцтваў.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, які, ідучы на варту ля рэстарану «Поедем поедим», сустрэў на Галгофе замежную дэлегацыю. У яе складзе былі заўважаныя амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, а таксама прадстаўнікі амбасадаў еўрапейскіх краін. Нягледзячы на дождж, яны прыйшлі ўшанаваць памяць знішчаных падчас сталінскага тэрору людзей, усклалі кветкі да помнікаў на Галгофе.

Беларускае Радыё Рацыя