У кватэры бацькоў Максіма Пякарскага міліцыя хоча зрабіць ператрус



У Смаргоні ў кватэру бацькоў Максіма Пякарскага, былога фігуранта «справы графіцістаў», спрабавалі трапіць «людзі ў цывільным», цяпер прыйшла міліцыя. Яны хочуць правесці ператрус у Максіма Пякарскага, хоць у кватэры ён не жыве і не прапісаны. Ягоная сястра Настасся вядзе жывыя трансляцыі на Facebook.

А 8-й раніцы прыслалі тры машыны пажарных. Цяпер прыйшла міліцыя, пайшлі па панятых.

Максіма Пякарскага не было ў спісе затрыманых «недармаедаў». Але днём раней у Смаргоні прайшоў ператрус у іншага фігуранта «справы графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, на якога нібыта завялі крымінальную справу за «апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці» — за распісванне райвыканкаму ўвесну 2015 году.