У Лідскім раёне грамадскія актывісты атрымалі юрыдычныя веды



У Лідскім раёне прашоў цыкл трэнінгаў і заняткаў па прававой адукацыі насельніцтва. У іх прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў як мясцовых грамадскіх актывістаў, так і проста жыхароў прынёманскага рэгіёну.

Запрошаныя юрысты і спецыялісты ў розных галінах права распавялі ўдзельнікам трэнінгаў, як сябе паводзіць ў тых ці іншых сітуацыях. Адказалі на пытанні і правялі кансультацыі. Па словах арганізатара Сяргея Трафімчыка, такія трэнінгі карысныя не толькі тым, хто пастаянна вымушаны бараніць свае правы, але і тым, хто дапамагае іншым грамадзянам:

– Атрымалі нашыя навучэнцы вельмі карысную інфармацыю, вельмі карысныя веды. І будзем спадзявацца, што гэтыя веды будуць імі ўжывацца ў жыцці, будуць адчуваць сябе больш пэўнымі ў выніку нейкіх стасункаў, калі ўзнікаюць прававыя моманты, а таксама могуць дапамагчы сваім знаёмым, блізкім. Будзем разлічаваць на тое, што зробленая праца – недарэмная.

Падчас правядзення трэнінгаў іх удзельнікі атрымалі базавыя юрыдычныя веды ў такіх галінах як экалагічнае і працоўнае права, агульныя грамадзянскія правы і праваабарончая дзейнасць.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя