У Лідскім раёне прапаў без вестак 24-гадовы мужчына



Лідскім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне Міхаловіча Эдуарда Мечыслававіча, 1996 года нараджэння, які пражывае ў вёсцы Сцеркава Лідскага раёна, паведамляе прэс-служба МУС.

17 студзеня ўвечары ён накіраваўся ў суседнюю вёску Татарцы да свайго сябра, а пасля, бліжэй да паўночы, вяртаўся да сябе дадому. Каля 01:40 хвілін патэлефанаваў сваёй дзяўчыне і паведаміў, што знаходзіцца на жвіровай дарозе ў лесе, дарогу дадому знайсці не можа, бо заблудзіўся. Пасля дадзенага званка перастаў выходзіць на сувязь.

Інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне просяць паведамляць па тэлефонах: 8 (0154) 52-02-02, 8 (029) 770-88-68 або 102.