У Лідзе абрынуўся балкон жылога дома



У Лідзе абрынуўся балкон жылога дома, паведамілі  ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС.

Фота Ліда ТВ

Інцыдэнт адбыўся сёння каля поўдня ў пяціпавярховым жылым доме па вуліцы Варшаўскай. Нечакана абрынулася агароджа балкона адной з кватэр на пятым паверсе. Пацярпелых у выніку здарэння няма.

На месцы працуюць спецыялісты. Супрацоўнікі МНС забяспечылі бяспеку, выставілі агароджу. Камунальнымі службамі створана ведамасная камісія для абследавання лоджыі і высвятлення прычын здарэння.

Паводле папярэдняй версіі, надзвычайнае здарэнне адбылося ў выніку каразійнага пашкоджання зварных элементаў агароджы.

belta.by