У Лідзе абмяркуюць Магдэбургскае права



17 верасня ў Лідзе, па ініцыятыве Лідскай суполкі ТБМ сумесна з Лідскім гісторыка-мастацкім музеем, адбудзецца навукова-гістарычная канферэнцыя, прысвечана 425-годдзю з дня надання гораду Лідзе Магдэбургскага права.

У канферэнцыі мяркуюць прыняць удзел гісторыкі і краязнаўцы Аляксандр Краўцэвіч, Аляксандр Агееў, Станіслаў Суднік, Леанід Лаўрэш і іншыя асобы. Падчас канферэнцыі плануецца прыняць зварот за мясцовай улады наконт аднаўлення гарадской ратушы ў Лідзе. І адноўленую ратушу адкрыць у 2023 годзе да 700-годдзя Ліды.

lida

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда.

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/168019006868106/ Суднік Станіслаў

    18 верасня – канферэнцыя

Комментарии для сайта Cackle