У Лідзе можа з’явіцца вышэйшая навучальная ўстанова



На базе Лідскага каледжа можа адкрыцца філіял вышэйшай навучальнай установы. Пра гэта прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ ім. Я. Купалы Генадзь Гачко сказаў першаму намесніку старшыні Лідскага райвыканкама Ігару Квасоўцы. паведамляе lidanews.by.

У раёне ўжо сфармаваны Каардынацыйны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўніверсітэта, Лідскага каледжа і райвыканкама. У планах правесці сацапытанне аб неабходнасці адкрыцця філіяла ВНУ.

Таксама прапрацоўваецца пытанне адкрыцця ў Лідзе філіяла Гарадзенскага навукова-тэхналагічнага парка. Улады лічаць, што гэта дазволіць зацікавіць моладзь заставацца ў родным горадзе і прыцягнуць моладзь з іншых раёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя