У Лідзе прайшоў ператрус у Таццяны Грыцук
19 гадоў таму
У Лідзе 15 ліпеня адбыўся ператрус у грамадскай актывісткі Таццяны Грыцук. Ператрус праводзілі ажно 5 чалавек – два з КДБ, адзін з ГУБАЗІКу і яшчэ адзін міліцыянт. У жанчыны забралі тэлефон.
Пасля ператрусу Таццяну Грыцук павезлі на допыт. Яна праходзіць пакуль як сведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Лідзе.
Пасля допыту яе адпусцілі.
Беларускае Радыё Рацыя
