У Лідзе затрымалі наркагандляра-міліцыянта



Як сцвярджае ініцыятыва былых міліцыянтаў ByPol, затрыманы калегамі Дзьмітры М. летась актыўна ўдзельнічаў у здушэнні паслявыбарчых пратэстаў ў Лідзе. Ён служыць опэрупаўнаважаным Лідзкага РАУС, мае званне старшага лейтэнанта міліцыі. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць за абарачэнне наркотыкаў.