У Лідзе затрыманы актывіст Вітольд Ашурак



Вітольд Ашурак павінен быў з’явіцца ў Лідскі РАУС аб 11:00 гадзіне нібыта на размову наконт акцыі, якая адбывалася ў Менску 17 лютага, у якой браў удзел.

Актывіст на размову не паехаў, бо падазраваў, што яна скончыцца арыштам.

Перадае наш журналіст Андрэй Панямонаў:

– Сёння з раніцы сябру патэлефанаваў Вітольд і паведаміў, што яго затрымалі і вязуць у міліцыю, верагодна гэта скончыцца суткамі. Учора ў Лідзе таксама быў затрыманы Валер Мінец, а сёння Вітольд Ашурак. Рэпрэсіі дакаціліся і да Ліды, чаго не было ўжо шмат гадоў.

Пра яго затрыманне паведаміў сябар, сказаўшы, што Вітольда забралі і вязуць у міліцыю.

Беларускае Радыё Рацыя