У Літве паставілі помнік Сталіну



Уладальнікі літоўскай закусачнай амерыканскай кухні Keulė Rūkė ўсталявалі „помнік” Сталіну перад сваім грыль-барам ў Коўне, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла „1984” і „Жывёльны двор”.

Бюст правадыру народаў у Коўне адкрыты на фоне дыскусій пра забаронены ў Расеі фільме брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы „Смерць Сталіна”.

„У незалежнай краіне ў людзей ёсць права свабодна выказваць сваё меркаванне, у тым ліку высмейваючы крывавы рэжым. Важна не баяцца закранаць нязручныя тэмы і не ў якім разе нельга ігнараваць сваё мінулае”, – адзначыў адзін з арганізатараў праекта Дамінікас Чэчкаускас.

delfi.lt