У Літве сабралі 5 млн еўра на Bayraktar для Украіны



Літоўская Laisvės TV сабрала неабходныя 5 мільёнаў еўра для пакупкі турэцкага беспілотніка Bayraktar. Ініцыятарам акцыі стаў журналіст Андрус Тапінас. Збор быў аб’яўлены 25 мая.

„Мы зрабілі гэта! Верагодна, гэта першы выпадак, калі грамадзяне адной краіны змаглі набыць і падарыць такое цяжкае ўзбраенне іншай краіне. 5 мільёнаў еўра ўжо на рахунку Bayraktar. Дзякуй усім, хто ўнёс свой уклад у гэтую грандыёзную пакупку. Кожны ваш еўра – гэта ўклад у спыненне вайны і дапамогу Украіне”, – напісалі супрацоўнікі кампаніі.

Удзельнікам акцыі па зборы сродкаў прапануецца сімвалічна захаваць падзею, загрузіўшы сертыфікат, які сведчыць аб укладзе ў набыццё беспілотніка.

[manual_related_posts]