У Лоеўскім раёне работнік МНС знайшоў у лесе трох дзяцей, якія згубіліся



У Лоеўскім раёне работнік МНС знайшоў у лесе трох дзяцей, якія згубіліся.

Паведамленне пра тое, што каля вёскі Аляшкоўка Лоеўскага раёна ў лясным масіве згубіліся дзеці, паступіла ў МНС 15 ліпеня ў 1.25.

Як паведамляе прэс-служба МНС, каля 18.00 14 ліпеня расеец, жыхар Беламорска з трыма дзецьмі (ад 4 да 8 гадоў) прыехаў у лес паблізу вёскі Аляшкоўка на адпачынак. Для пошуку лепшага месца для кэмпінгу ён вырашыў выехаць на веласіпедзе, пакінуўшы дзяцей у аўтамабілі, аднак заблудзіўся.

Выехаўшы з лесу ў раёне вёскі Дзімамеркі, ён паведаміў у міліцыю, што згубіліся дзеці. Работнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў неадкладна адправіліся на пошукі.

У 4:35 за тры кіламетры ад вёскі Аляшкоўка работнік МНС знайшоў аўтамабіль і дзяцей. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

belapan.by