У Лос-Анджэлесе фургон урэзаўся ў натоўп



30 ліпеня ў амерыканскім Лос-Анджэлесе фургон урэзаўся ў натоўп людзей. Пра гэта паведаміла гарадская пажарная служба.

У выніку здарэння пацярпелі 9 чалавек, восем з іх шпіталізаваныя. Адзін з пацярпелых у крытычным стане, трох – у цяжкім.

Тэлеканал Fox News паведамляе, што кіроўца фургона застаўся на месцы здарэння, яго затрымалі, каб праверыць, ці не быў чалавек п’яны.

У паліцыі пакуль лічаць, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам.

Беларускае Радыё Рацыя