У Лунінцы патанула аднагадовае дзіця
Год таму
У Лунінцы (Берасцейская вобласць) патанула аднагадовае дзіця, паведаміў Следчы камітэт.
Увечары 10 кастрычніка хлопчык гуляў у двары прыватнага дома, у гэты час яго бацька займаўся ўборкай аўтамабіля. Затым мужчына на некалькі хвілін зайшоў у дом, а выйшаўшы, знайшоў сына ў дэкаратыўнай сажалцы без прытомнасці.
Брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць дзіця, але выратаваць яго не ўдалося.
СК праводзіць праверку. БелаПАН