У Лунінцы затрыманы Аляксандр Неўдах



Лунінецкая міліцыя ўначы затрымала сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Неўдаха. У 24  гадзіны міліцыянты ўварваліся да яго ў кватэру, дзе ён быў са сваёй дзяўчынай Дыянай.  Сказалі, што Неўдах падазраецца ў нападзе на дзяўчыну і скраданню ў яе сумачкі. Хоць увесь вечар мужчына быў дома з Дыянай, кажа  яго сябра Леанід Дубаносаў:

– Забралі ў УУС, пратрымалі каля трох гадзін. Вымушаны былі адпусціць, таму што не змаглі скласці пратакол. Адпусцілі. Толькі ён выйшаў на вуліцу, пад’ехала машына ДАІ, яго забралі і павезлі на медэкспертызу. Ён быў цвярозы, але яго ўсё роўна забралі.

Міліцыянты паспрабавалі забраць таксама  і дзяўчыну Аляксандра Неўдаха Дыяну з яе дома. Але яна катэгарычна адмовілася пакідаць хату і садзіцца ў машыну міліцыі, кажа Дыяна:

– Запатрабавалі, каб я назвала свае прозвішча, імя і імя па бацьку. Сказала працую я ці не.  Абышлі вакол хаты. Гаворка ішла на падвышаных танах. Самі яны не прадставіліся.

Бацькоў Неўдаха і Дыяну пужалі тым, што Аляксандру свеціць не меней чым 5 гадоў. Потым сказалі, што яго затрымалі за „палітыку”, каб не пайшоў на плошчу, дзе меліся сабрацца людзі. І дабавілі, што яшчэ арыштуюць Леаніда Дубаносава і Віталя Каласюка, кажа Дыяна.

Беларускае Радыё Рацыя