У Луцку атакаваны аэрадром, студэнцкія інтэрнаты вызваляюць для бежанцаў з усходу краіны



У Луцку сёння з раніцы быў атакаваны аэрадром. Мясцовыя жыхары кажуць, што з таго боку горада а сёмай раніцы былі чутныя і бачныя выбухі. Тым часам ідзе высяленне студэнтаў з інтэрнатаў, якія рыхтуюць для прыёму бежанцаў з усходу Украіны. Мясцовыя жыхары, ратуючыся ад магчымых новых атакаў расейцаў, збіраюцца і масава выязджаюць з горада ў сельскую мясцовасць.

Фота: Сацсеткі | Фота з Луцка

Расказвае жыхарка Луцка – Марыя Мартынюк:

– З самага ранку абстралялі аэрадром, шмат інфармацыі пра гэта. З інтэрнатаў высяляюць студэнтаў, бо рыхтуюць памяшканні для бежанцаў з Усходу.  Вельмі шмат людзей выязджаюць з горада. Сябры пішуць, што тысячы машын стаяць. Вялікія чэргі ля аптэк, на запраўках. На выезд з горада стаяць блокпасты, вайскоўцы правяраюць абсалютна ўсе машыны.

Пры гэтым дагляд асабістага аўтатранспарту абумоўлены чуткамі пра магчымую дзейнасць у рэгіёне расейскіх дэверсійных груп.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]