У Ляхавіцкім раёне пад коламі фуры загінуў 17-гадовы юнак



У Ляхавіцкім раёне пад коламі фуры загінуў 17-гадовы юнак.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, 27 мая прыблізна ў 2.00 на 430-м кіламетры аўтадарогі Р43 Крычаў — Слуцк — Івацэвічы, непадалёк ад вёскі Тальмінавічы, 27-гадовы жыхар Бабруйска, які кіраваў аўтамабілем „ДАФ” з прычэпам, здзейсніў наезд на юнака. Малады чалавек стаяў пасярэдзіне адной з палос праезнай часткі дарогі, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы. Юнак не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што кампанія маладых людзей (двое 17-гадовых і адзін 18-гадовы) вярталіся пешшу дадому з вёскі Сіняўка Клецкага раёна, дзе былі на дыскатэцы і ўжывалі спіртныя напоі.

Загінулы 17-гадовы хлопец вучыўся ў ПТВ у Баранавічах. На выхадныя ён прыехаў да бацькоў у вёску Гайнінец Ляхавіцкага раёна.

belapan.by