У Магілёве масава выклікаюць на допыты



Магілёўцаў масава выклікаюць у Следчы камітэт па „справе аб арганізацыі беспарадкаў”. Якая мэта выклікаў – дакладна невядома, бо ў 2020-2021 годзе масавых беспарадкаў у Магілёве нават не было (у абласным цэнтры не зафіксавана ніводнай справы па арт. 293 КК РБ).

У праваабаронцаў есць меркаванне, што выклік і допыты могуць быць звязаныя з дзейнасцю арганізацыі „Наш дом”. Ужо вядома як мінімум пра некалькі дзясяткаў магілёўцаў, якія атрымалі тэлефонныя выклікі ў мясцовае кіраванне СК. Таксама ёсць інфармацыя, што справу ў Магілёў спусцілі з Менска, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.