У Магілёве не працягнулі кантракт са знакамітым дзіцячым хірургам Елавым



 

Пра гэта доктар Міхаіл Елавы напісаў у сваім Фэйсбуку:

– Вось так скончылася маё апошняе дзяжурства ў апэрацыйнай дзіцячай хірургіі! Падведзены вынік: 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі. Зь іх 32 гады загадчыкам аддзяленьня дзіцячай хірургіі. Дзякуй калектыву абласнога дзіцячага шпіталя за добрыя словы ў мой адрас!

На пытанне аднаго з фрэндаў пра прычыны сыходу лекар адказаў: «Не працягнулі кантракт». Летась увосень жонку Міхаіла Елавога Наталлю пасля «Маршу пенсіянераў» затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

У Фэйсбуку лекар размясціў фатаграфіі свайго апошняга дзяжурства: праца ў аперацыйнай і ўрачыстыя праводзіны ў актавай залі шпіталя.