У Магілёве паставяць помнік чэкістам
Год таму
У абласным цэнтры вырашылі ўвекавечыць славу чэкістаў.
Як распавяла начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарадскога выканкама Іна Караткевіч, з такой ініцыятывай выступіла ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.
Помнік ўсталююць на вуліцы Піянерскай каля будынка КДБ. Гэтая задума з’явілася каля года таму. Увасобіў ідэю ў жыццё скульптар Карней Аляксееў. Знешні выгляд помніка пакуль трымаюць у таямніцы. Вядома, што помнік адлюструе адразу тры пакаленні чэкістаў.
Мемарыяльны аб’ект адкрыюць 18-га снежня.